Хроніка вызвалення Кобрына : закладка-банэр
Хроніка вызвалення Кобрына : закладка-банэр / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, П. С. Грыневіч. - Кобрын, 2020.
Закладка-банэр «Хроніка вызвалення Кобрына» змяшчае кароткую фактаграфічную інфармацыю, а таксама адсылае праз QR-код да сайта Кобрынскай РЦБС для атрымання больш поўнай інфармацыі па тэме. Адсылка накіроўвае да бібліяграфічнага летапісу «Яны вызвалялі наш горад» - выдання, якое змяшчае хроніку вызвалення Кобрына, дазваляе даведацца пра тых, хто прымаў удзел у вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 20 ліпеня 1944 г. назаўжды ўпісана ў гісторыю нашага горада - у гэты дзень прыйшло доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай акупацыі. Невыпадкова сёння дату 20 ліпеня мы святкуем як Дзень горада, не забываючы ўшаноўваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і паважаць памяць загінуўшых.