Вершапад па-беларуску
04.09.2020 15:17
Дзень беларускага пісьменства ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначылі паэтычнай гадзінай “Вершапад па-беларуску”.
Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі дзевяцікласнікі гімназіі г. Кобрына. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята і паведамілі пра тое, як пройдзе святкаванне Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. У другой частцы праграмы вучні гулялі ў паэтычнае лато “Вершапад па-беларуску”, чытаючы вершы беларускіх паэтаў на пэўныя тэмы. Да гульні далучыліся і дзве кобрынскія паэткі – члены літаратурнага клуба “ПаэтыКо” Марына Міхалюк і Наталля Кандрашук, якія прапанавалі ўвазе гледачоў асабістыя творы.