Бібліятэка - месца для душы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Бібліятэка - месца для душы

PDF Печать E-mail

Буйніч, Т. Бібліятэка - месца для душы / Таццяна Буйніч // Кобрынскі веснік. – 2020. – 16 верасня. – С. 4. 

У Дзень бібліятэк чытач Навасёлкаўскай публічнай бібліятэкі – аб бібліятэкары Святлане Піліпук і бібліятэцы.


НАМ ПИШУТ

Бібліятэка - месца для душы

Мой дом второй - библиотека.
Своей работой дорожу.
И, честно, до скончанья века
Лишь ей одной принадлежу...
Гэтыя словы цалкам маглі б быць сказаны Святланай Піліпук. Больш за трыццаць гадоў яна працуе ў Навасёлкаўскай публічнай бібліятэцы. Чалавек адказны і неабыякавы. Сельская бібліятэка - адно з любімых месцаў вяскоўцаў. Тут прыемна бавіць вольны час. Па-першае, можна атрымаць інфармацыю пра навінкі літаратуры, якую заўсёды гатова падаць бібліятэкар, па-другое, сустрэцца з чытачамі-аматарамі, якіх у бібліятэцы заўсёды шмат.
Пакой бібліятэкі, хоць і невялічкі, але ўтульны, прывабны. Тут змяшчаецца краязнаўчы куток, выстава дзіцячых вырабаў, экран з адлюстраваннем вынікаў чытання сярод дзяцей...
Дзеці прыходзяць у бібліятэку па новыя веды. Святлана Яўгенаўна праводзіць для іх цікавыя пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы, арганізуе іх вольны час з карысцю для розуму і душы, прывівае цікавасць да кнігі і чытання.
А чытачы старэйшага ўзросту знаходзяць тут не толькі патрэбную інфармацыю і любімыя кнігі, але і неабыякавага суразмоўцу ў асобе Святланы Яўгенаўны. Для іх яна праводзіць літаратурныя вечарыны, гадзіны зносінаў, літаратурна- музычныя кампазіцыі і іншыя мерапрыемствы. Бібліятэкару патрэбен асаблівы дар - размаўляць з людзьмі, і ён у яе ёсць. Далікатнасць, пачуццё такту дазволілі Святлане Піліпук знайсці шмат сяброў сярод чытачоў.
3 ёй можна пагаварыць на любую тэму, адкрыць душу і атрымаць неабходную параду ў цяжкую хвіліну жыцця.

Таццяна БУЙНІЧ,
чытач Навасёлкаўскай публічнай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика