У ліку пераможцаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

У ліку пераможцаў

PDF Печать E-mail

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў культуры - цэнтральная раённая бібліятэка ў ліку пераможцаў абласнога конкурсу па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі. Скарбонка ўзнагарод за краязнаўчую работу, шматаспектную даследчую дзейнасць папоўнілася яшчэ адным дыпломам. 

Бібліятэкай на конкурс быў прадстаўлены біябібліяграфічны асветніцкі праект, прысвечаны асобам, якія ў розныя часы ў розных сферах уславілі сваю малую радзіму, - база даных «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю». Праект, які адлюстроўвае біяграфічныя, фактаграфічныя, бібліяграфічныя, паўнатэкставыя, мультымедыйныя звесткі аб асобах, удастоеных звання «Ганаровы грамадзянін», уключае 800 дакументаў. Гэта паўнатэкставыя версіі кніг, артыкулы з кніг, зборнікаў, перыядычных выданняў, нарматыўныя акты, архіўныя дакументы, фатаграфіі; спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Аператыўны рознапланавы пошук інфармацыі, яе структураванасць, кампактнае захоўванне, лёгкасць капіявання, камфорт працы - усё гэта характэрна для гэтага краязнаўчага інфармацыйнага рэсурса. Прадугледжана магчымасць пошуку інфармацыі па ключавых словах, прозвішчах і імёнах, адміністрацыйна-тэрытарыяльным і геаграфічным адзінкам, а таксама па прадметных рубрыках. Праект даступны па адрасе base.krcls.by і размешчаны на сайце Кобрынскай РЦБС.

1

Яндекс.Метрика