Дзень маці і ВООКfасе-чэлендж
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дзень маці і ВООКfасе-чэлендж

PDF Печать E-mail

Чарнякевіч, Ю. Дзень маці і ВООКfасе-чэлендж / Юрый Чарнякевіч // Культура. 2020. – 17 кастрычніка (№ 42). –  С. 10. 

Незвычайную акцыю правялі ў верасні супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Дзень маці і ВООКfасе-чэлендж


А цяпер некалькі лістоў з Брэстчыны. Так, незвычайную акцыю правялі ў верасні супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Як піша нам бібліятэкар аддзела маркетынгу раённай кніжніцы Наталля Ефціфеева, акцыя ВООКfасе-чэлендж прайшла на старонках установы ў сацыяльных сетках. Каб звярнуць увагу карыстальнікаў інтэрнэта да кнігі, чытання і бібліятэкі, цягам месяца ў Сеціве змяшчаліся фотаздымкі, на якіх кніжныя вокладкі сумяшчаліся з тварамі мадэляў, у якасці якіх выступілі як самі бібліятэкары, так і чытачы. Усе «мадэлі» з запалам падбіралі кніжкі, з якімі хацелі б сфатаграфавацца. Не менш цікавым было потым вызначыць, хто насамрэч хаваецца за вокладкай.
— Хацелася зрабіць нешта незвычайнае ў сваё прафесійнае свята, — дзеліцца сакрэтамі ідэі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі кніжніцы Юлія Пракапук. — Дадам, што кожны год мы прыдумываем што-небудзь цікавае для нашых чытачоў, асабліва ў верасні: менавіта ў гэтым месяцы штогод праходзіць Тыдзень рэкламы бібліятэкі.

Яндекс.Метрика