САМАЯ «ПЕРШАЯ»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

САМАЯ «ПЕРШАЯ»

PDF Печать E-mail

Самая «першая» : інфармацыйна - бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. - Кобрын, 2020. – 44 с. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

1

Бібліёграфы цэнтральнай бібліятэкі пачынаюць цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне». Першае з іх прысвечана 110-гадоваму юбілею старэйшай адукацыйнай установы горада – сярэдняй школе № 1.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём першай у нашым горадзе школы, яе знакамітымі выпускнікамі. Гісторыя школы № 1 нераздзельна ад гісторыі горада. Самым значным з'яўляецца тое, што яна стала сведкай двух стагоддзяў, прайшоўшы праз многія выпрабаванні, галоўным з якіх з'яўляецца, несумненна, час. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю, велічнасцю і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Гартаючы старонкі школьнага летапісу
II. Сучасны дзень школы
III. Захавальнік гісторыі ― школьны музей
IV. Знакамітыя выпускнікі школы
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 100 бібліяграфічных крыніц. Прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў. Фотаматэрыялы выкарыстоўваліся з віртуальнага музея на сайце ўстановы СШ № 1.
Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай.

Вложения:
Скачать этот файл (2020 Самая першая.pdf)2020 Самая першая.pdf1816 Kb
Яндекс.Метрика