Адукацыя на Кобрыншчыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Адукацыя на Кобрыншчыне

PDF Печать E-mail

Бібліёграфы цэнтральнай бібліятэкі пачынаюць цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне». Першае з іх прысвечана 110-гадоваму юбілею старэйшай адукацыйнай установы горада – сярэдняй школе № 1. 

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём першай у нашым горадзе школы, яе знакамітымі выпускнікамі. Гісторыя школы № 1 нераздзельна ад гісторыі горада. Самым значным з'яўляецца тое, што яна стала сведкай двух стагоддзяў, прайшоўшы праз многія выпрабаванні, галоўным з якіх з'яўляецца, несумненна, час. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю, велічнасцю і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Гартаючы старонкі школьнага летапісу
II. Сучасны дзень школы
III. Захавальнік гісторыі ― школьны музей
IV. Знакамітыя выпускнікі школы
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 100 бібліяграфічных крыніц. Прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў. Фотаматэрыялы выкарыстоўваліся з віртуальнага музея на сайце ўстановы СШ № 1.
Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай.

1

Яндекс.Метрика