Адукацыя на Кобрыншчыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Адукацыя на Кобрыншчыне

PDF Печать E-mail

Адукацыя на Кобрыншчыне / информацию подготовила Елена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2020. – 21 лістапада (№ 90). – С. 1. – (Пульс района).

Бібліёграфы Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пачынаюць цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне», і першае з іх прысвечана 110-гадоваму юбілею СШ № 1.


Адукацыя на Кобрыншчыне

Бібліёграфы Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пачынаюць цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне». Першае з іх прысвечана 110-гадоваму юбілею старэйшай адукацыйнай установы горада – сярэдняй школе № 1. Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём першай у нашым горадзе школы, яе знакамітымі выпускнікамі. Гісторыя школы № 1 нераздзельна ад гісторыі горада. Самым значным з'яўляецца тое, што яна стала сведкай двух стагоддзяў, прайшоўшы праз многія выпрабаванні, галоўным з якіх з'яўляецца, несумненна, час. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю, велічнасцю і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Выданне прадстаўляе каля 100 бібліяграфічных крыніц. Прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў. Фотаматэрыялы выкарыстоўваліся з віртуальнага музея на сайце ўстановы СШ № 1. Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай.


Информацию подготовила Елена Бакун

Яндекс.Метрика