Пасяджэнне клуба «Брыганціна»
25.11.2020 12:42
У рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай літаратуры ў Гарадзецкім філіяле адбылося пасяджэнне клуба «Брыганціна».
У ходзе гадзіны беларускай кнігі «Вітаем кніжку беларускую» ўдзельнікам клуба бібліятэкары распавялі гісторыю беларускай дзіцячай кнігі. Да мерапрыемства аформлена выстава-прагляд «Беларуская кніга для вас!», якая пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з навінкамі беларускіх аўтараў. Дзеці з задавальненнем цікавіліся прапанаванай літаратурай, чыталі казкі і апавяданні, успаміналі любімыя творы, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаным.