Анлайн-прэзентацыя «Берасцейскай скарбніцы»
30.11.2020 11:40
Кабрынчане прынялі ўдзел у анлайн-прэзентацыі 3-га выпуску літаратурнага альманаха «Берасцейская скарбніца».
Арганізатар мерапрыемтсва – Брэсцкая гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна. Менавіта там знаходзілася і вядучая – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У інтэрнэт-прасторы да берасцейцаў далучыліся аўтары новага выдання з іншых гарадоў, у тым ліку з Кобрына. Для ўдзелу ў анлайн-прэзентацыі ў кобрынскую бібліятэку завітала член літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Зінаіда Навасад, паэма якой надрукавана ў «Берасцейскай скарбніцы».