Імі ганарыцца Кобрыншчына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Імі ганарыцца Кобрыншчына

PDF Печать E-mail

У рамках краязнаўчага асветніцкага праекта «Славутыя імёны маёй малой радзімы» бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана другое, дапоўненае выданне біябібліяграфічнага даведніка «Імі ганарыцца Кобрыншчына».

Званне «Ганаровы грамадзянін» - найвышэйшая ўзнагарода малой радзімы. Біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю горада Кобрына, Кобрынскага раёна, і якія былі ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін». Даведнік уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада і раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў.
Матэрыял выдання згрупаваны ў наступныя раздзелы:
Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына;
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна;
Ганаровыя грамадзяне аграгарадка Павіцце;
Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў;
Даведачна-дапаможны апарат.
Артыкулы ў асноўных раздзелах размешчаны ў алфавіце прозвішчаў асоб. Біяграфічныя даведкі напісаны на аснове фондаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з выкарыстаннем даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, архіўных дакументаў, аўтабіяграфій, успамінаў і іншых крыніц. Тэкст паказальніка дапоўнены фотапартрэтамі.
Даведачна-дапаможны апарат выдання ўключае: імянны паказальнік; геаграфічны паказальнік; храналагічны паказальнік дат прысваення звання; алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў даведнік.
Для шырокага кола чытачоў.

1

Яндекс.Метрика