Імі ганарыцца Кобрыншчына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Імі ганарыцца Кобрыншчына

PDF Печать E-mail

Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дап. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – 106 с. : каляр. іл. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

1

Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю» прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю горада Кобрына, Кобрынскага раёна, і якія былі ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін». Гэта дапоўненае выданне даведніка, які быў выдадзены ў 2018 годзе. Даведнік уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада і раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў. Выданне знаёміць з біяграфіямі ганаровых грамадзян, распавядае пра іх уклад у эканамічнае, сацыяльнае, культурнае развіццё горада і раёна, паказвае моладзі прыклад самаахвярнага служэння роднаму краю. Фактаграфічная інфармацыя дапоўнена біяграфічнымі даведкамі, бібліяграфічнымі звесткамі аб друкаваных публікацыях, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.
Даведнік уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада Кобрына, Кобрынскага раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў, і, дарэчы, не толькі беларускіх. Таксама ў Кобрынскім раёне ёсць населены пункт, які мае ганаровых грамадзян сваёй мясцовасці, - аграгарадок Павіцце.
Матэрыял выдання згрупаваны ў наступныя раздзелы:
Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына;
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна;
Ганаровыя грамадзяне аграгарадка Павіцце;
Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў;
Даведачна-дапаможны апарат.
Артыкулы ў асноўных раздзелах размешчаны ў алфавіце прозвішчаў асоб. Біяграфічныя даведкі напісаны на аснове фондаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з выкарыстаннем даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, архіўных дакументаў, аўтабіяграфій, успамінаў і іншых крыніц. Тэкст паказальніка дапоўнены фатаграфіямі.
Даведачна-дапаможны апарат выдання ўключае: імянны паказальнік; геаграфічны паказальнік; храналагічны паказальнік дат прысваення звання; алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў даведнік.
Біябібліяграфічны даведнік прызначаны шырокаму колу карыстальнікаў.

Вложения:
Скачать этот файл (2020 Імі ганарыцца.pdf)2020 Імі ганарыцца.pdf3852 Kb
Яндекс.Метрика