Людзі навукі нашага краю
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Людзі навукі нашага краю

PDF Печать E-mail

Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. - 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – 197 с. : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

2

Кобрынскі раён - радзіма многіх навукоўцаў, вядомых у нашай краіне і за яе межамі. Іх імёны назаўсёды застануцца ў гісторыі нашага краю, у гісторыі Беларусі, а некаторыя – і ўсяго свету. У 2017 годзе, які быў аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам навукі, Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай быў выдадзены біябібліяграфічны даведнік «Людзі навукі нашага краю». У 2020 годзе падрыхтавана 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае.
Паказальнік дапаможа ўдакладніць звесткі пра навукоўцаў кобрынскага краю, прыгадаць людзей, лёс якіх паяднаны з навукай. Гэта свайго роду міні-энцыклапедыя з інфармацыяй пра цэлы шэраг навукоўцаў кобрынскай зямлі - людзей, якія выявілі сябе ў розных галінах навукі. Выданне не прэтэндуе на паўнату, але гэта значны па аб’ёму і зместу паказальнік. Складзены на аснове фондаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з выкарыстаннем даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі і ўключае асобныя выданні, артыкулы, змешчаныя ў энцыклапедыях, кнігах, зборніках, часопісах і газетах, матэрыялы, апублікаваныя ў бібліяграфічным бюлетэні «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку». Выкарыстоўвалася база даных «Навукоўцы Беларусі», якая з'яўляецца нацыянальным праектам у рамках сусветнай сістэмы інфармацыі пра навуковых работнікаў. Уключаны матэрыялы, дадзеныя нашымі землякамі-навукоўцамі, іх сваякамі, краязнаўцамі.
Матэрыял у даведніку размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Інфармацыя пра кожнага навукоўца прадстаўлена ў выглядзе біяграфічнага артыкула, фатаграфіі, шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці і спісы прац навукоўцаў.
Даведачна-дапаможны апарат выдання ўключае імянны і геаграфічны паказальнікі, якія значна аблягчаюць знаходжанне матэрыялаў пра навукоўцаў; алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў біябібліяграфічны даведнік.
Дапаможнік разлічаны на самае шырокае кола чытачоў.

Вложения:
Скачать этот файл (2020 Людзі навукі.pdf)2020 Людзі навукі.pdf5465 Kb
Яндекс.Метрика