Беларусь: ад слаўнага мінулага да дастойнай будучыні
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

223

Беларусь: ад слаўнага мінулага да дастойнай будучыні

PDF Печать E-mail

У рамках Года народнага адзінства, які аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2021 года, у інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка-панарама «Беларусь: ад слаўнага мінулага да дастойнай будучыні».

Выстава складаецца з трох раздзелаў.
«Беларусі роднай славутыя крокі» – першы раздзел, які прадстаўляе літаратуру па гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці і эканомікі. На выстаўцы прыведзена спасылка на Канстытуцыю і заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дзе замацавана існаванне нацыянальных супольнасцяў як складовай часткі народа краіны.
У кнігах і перыядычных выданнях другога раздзела «Адзінства праз культуру» раскрыты дзіўны прыклад спалучэння самабытнасці і народных традыцый, якія фарміраваліся шмат стагоддзяў запар. Наша краіна багата таленавітымі людзьмі. Беларусы захавалі свае традыцыі, народныя звычаі, якія робяць нашу культуру не падобнай да іншых.
Трэці раздзел выстаўкі «Чытая Радзімы старонкі» знаёміць наведвальнікаў з творчасцю Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае творы беларускаму народу і любай Айчыне.
Выстаўка будзе працаваць на працягу года, папаўняючыся новымі выданнямі.

1 1

Яндекс.Метрика