Слова яго недарэмна гучала
28.01.2021 15:51
Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана віртуальная кніжная выстава “Слова яго недарэмна гучала”. Выстава прымеркаваная да 100-гадовага юбілею Івана Шамякіна, Народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод.
Увазе чытачоў прапанаваны творы розных гадоў выдання. Знаўцам беларускай літаратуры шырока вядомыя такія яго творы, як «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і многія іншыя. За час сваёй творчасці Іван Шамякін напісаў 12 раманаў, 18 зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, 2 аповесці для дзяцей, 2 п'есы, шэраг публіцыстыкі і мемуарных успамінаў.