Сябруй з роднай мовай
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Сябруй з роднай мовай

PDF Печать E-mail

Бібліятэкар Стрыгаўскай публічнай бібліятэкі і работнікі Цэнтра культуры і вольнага часу правялі літаратурную гадзіну “Сябруй з роднай мовай”.

Адчуць асалоду ад цудоўнай паэзіі, паразмаўляць, паслухаць і пачытаць вершы на роднай мове мелі магчымасць вучні Стрыгаўскага д/с-сярэдняй школы. Такой на сённяшні час рэдкай і таму вельмі каштоўнай магчымасцю стала сустрэча з членам літаратурнага клуба “ПаэтиКо” Нінай Пучык, мясцовым аўтарам шматлікіх вершаў пра родныя мясціны, прыроду, каханне, разважанні пра жыццё, а таксама на афгаскую тэму. З непаддзельнай цікавасцю звярталіся вучні да паэта з пытаннямі аб творчасці, дзяцінстве. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы, на якой побач з творамі класікаў беларускай літаратуры размяшчаліся і публікацыі вершаў Ніны Венедзіктаўны. Напрыканцы сустрэчы ўдзячныя слухачы ўзялі ў аўтара аўтографы, а на памяць аб сустрэчы падарылі паэтцы невялічкі сувенір, зроблены сваімі рукамі.

1 1 1 1 1 1

Яндекс.Метрика