Беларуская мова – мелодыя душы
23.02.2021 15:35
Залеская публічная бібліятэка і Залескі цэнтр культуры и вольнага часу да Дня роднай мовы правялі традыцыйны конкурс беларускай паэзіі і песні “Беларуская мова – мелодыя душы”.
У гэтым годзе ён пашырыў сваю геаграфію да маштабаў раённага і праходзіў у два этапы. Першы этап стаў завочным, падчас яго прымаліся заяўкі і конкурсныя работы, знятыя на відэа. Пераможцы вызначаліся ў дзвюх намінацыях: “паэзія” і “песня”. Другі этап прайшоў у фармаце гала-канцэрта пераможцаў, у завяршэнні якога адбылося ўзнагароджанне. Спонсарам мерапрыемства выступіла ТАА “Еўрагандаль”.
Удзельнікам і гасцям канцэртнай праграмы прадстаўлены выстава “Жывое ў вяках беларускае слова” і этнаграфічны куток “Бабуліна спадчына”.