З любоўю да роднага слова
24.02.2021 08:48
Пад дэвізам “З любоўю да роднага слова” прайшла прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы сустрэча вучняў 5 “В” класа гімназіі г. Кобрына з бібліятэкарам аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі, кіраўніком літаратурнага клуба “ПоэтиКо”, пісьменніцай Наталляй Кандрашук (Ефціфеевай).
Дзеці ўважліва слухалі вершы, лічылкі і казкі, актыўна адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе па вымаўленню хуткамовак на беларускай мове. Закончылася мерапрыемства фотаздымкамі на памяць
Добавить комментарий