Праз творчасць – да майстэрства
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Праз творчасць – да майстэрства

PDF Печать E-mail

Праз творчасць – да майстэрства : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 40-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2021. – 52 с. : фат. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).

2


Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання». Кобрынскі ліцэй - адна з устаноў адукацыі, дзе моладзь атрымлівае актуальную і канкурэнтназдольную прафесію - першае, што трэба мець для таго, каб упэўнена адчуваць сябе на рынку працы. Менавіта запатрабаванасць з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай выпускнікоў ліцэя. За 40 гадоў са сцен установы выйшлі тысячы выпускнікоў, якія паспяхова працуюць на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці, сферы абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. З гісторыі
II. Партрэт кіраўніка: Клачковіч Марыя Мікалаеўна - дырэктар ліцэя (1983-2007)
III. Ліцэй сёння – гэта актуальна, запатрабавана, цікава
У нагу з жыццём
Запатрабаваныя і кваліфікаваныя
З жаданнем рабіць дабро
Выданне прадстаўляе больш за 150 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1982 года. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне змяшчае фотаздымкі розных гадоў з фотаархіва і сайта ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання», а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Вложения:
Скачать этот файл (2021 Праз творчасць.pdf)2021 Праз творчасць.pdf2130 Kb
Яндекс.Метрика