Літаратурнае скрыжаванне
13.04.2021 09:19
Сустрэча паэтаў і празаікаў з настаўнікамі-філолагамі Кобрыншчыны адбылася ў фармаце літаратурнага скрыжавання «Брэст – Жабінка – Кобрын» у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Перад прысутнымі сваю творчасць прадставілі старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч з Брэста, яго член Анатоль Бензерук з Жабінкі і члены літарутурнага клуба “ПаэтыКо” Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Кандрашук, Марына Міхалюк, Алена Котава, Надзея Момлік, Генадзь Жук, Валянціна Пігас і Сцяпан Давыдзюк. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем літаратараў, да якіх далучыўся яшчэ адзін член брэсцкай пісьменніцкай суполкі Вячаслаў Бурдыка.