Размова паэтычных душ
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Размова паэтычных душ

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. Размова паэтычных душ / Наталля Ефціфеева // ЛіМ. – 2021. – 9 красавіка (№14). – С. 12.

Імпрэзу да Сусветнага дня паэзіі ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы назвалі “Калі душа з душою размаўляе”.


Размова паэтычных душ


Імпрэзу да Сусветнага дня паэзіі ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы назвалі “Калі душа з душою размаўляе”. Кобрынскія паэты і аматары паэзіі сустрэліся ў фармаце адкрытага мікрафона.
Здольных літаратараў у Кобрыне і раёне нямала. Некаторыя з іх аб’ядноўваюцца штомесяц збіраюцца, каб падзяліцца творчымі набыткамі. У горадзе дзейнічае дзве суполкі мясцовых паэтаў: літаратурны клуб “ПоэтиКо” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы і народнае аматарскае аб’яднанне “Белы бусел” пры Палацы культуры. Усіх літаратараў аб’яднаў адкрыты мікрафон. Перад гледачамі выступіла 19 паэтаў з уласнымі вершамі. Сярод іх - два цёзкі – Генадзіі Жукі, якія наведваюць розныя літаратурныя суполкі Кобрына. Дарэчы, Генадзь Жук з клуба “ПоэтиКо” стаў фіналістам рэспубліканскага літаратурнага стартапу.
На жаль, не ва ўсіх, хто хацеў далучыцца да адкрытага мікрафона, атрымалася прыехаць у Кобрын. Але дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям яны змаглі парадаваць прысутных сваёй творчасцю: фінальным акордам сталі відэапрывітанні з Дзівіна Кобрынскага раёна, Брэста і нават Масквы.

Наталля Ефціфеева.

Яндекс.Метрика