Сімвалы маёй краіны
05.05.2021 10:53
У публічным прававым цэнтры раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка «Сімвалы маёй краіны» з серыі «Святочныя даты нашай дзяржаўнасці», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г № 301-З, у рэдакцыі ад 4 студзеня 2021 г. № 83-З8 «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў аб гісторыі галоўных сімвалаў краіны, геральдычныя сімвалы Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарныя матэрыялы «Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы», «Сімвалы малой радзімы», падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі.