Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч

PDF Печать E-mail

Да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь М. І. Дземчука бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваны і выдадзены біябібліяграфічны паказальнік «Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч» з серыі «Асоба ў гісторыі малой радзімы».

Паказальнік пачынаецца невялікім нарысам жыцця і дзейнасці нашага земляка, бібліяграфічную частку складаюць спіс прац навукоўца і літаратуры аб яго жыцці і дзейнасці. Каштоўнасць выданню надаюць копіі асабістых дакументаў Міхаіла Дземчука: атэстат аб сярэдняй адукацыі, розныя дыпломы, пасведчанні і інш. Паказальнік уключае фотаздымкі з архіваў Рынкаўскай базавай школы, Тэвельскай публічнай бібліятэкі, а таксама з сямейных фотаархіваў сябра М. І. Дземчука Уладзіміра Кузіча і стрыечнай сястры Надзеі Шчочкінай. Выказваем усім шчырую падзяку за дапамогу падчас працы над біябібліяграфічным паказальнікам. Выданне адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё малой радзімы.

1

Яндекс.Метрика