Захавальнік гісторыі зямлі кобрынскай
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Захавальнік гісторыі зямлі кобрынскай

PDF Печать E-mail

Да 75-годдзя з часу заснавання Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Захавальнік гісторыі зямлі кобрынскай» з серыі «Ведай і любі свой горад».

У Кобрыне ёсць месца, якое многія гады прыцягвае да сябе ўвагу кабрынчан і турыстаў. Гэта Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава - адзін з найстарэйшых музеяў Брэсцкай вобласці, адзіны музей у Беларусі, непасрэдна звязаны з асобай вялікага расійскага палкаводца А. В. Суворава. Кобрынскі музей з поўным правам лічыцца візітнай карткай горада, добра вядомым турыстычным брэндам. За 75 гадоў з часу адкрыцця яго наведвалі тысячы людзей, землякі і шматлікія замежныя госці.
Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Захавальнік гісторыі зямлі кобрынскай» пачынаецца гістарычнай даведкай, далей прыводзяцца асноўныя даты музея. Бібліяграфічны спіс крыніц адлюстроўвае ўсе віды публікацый. У спіс крыніц уключаны кнігі, брашуры, артыкулы з энцыклапедычных і даведачных выданняў, раздзелы з кніг, бібліяграфічныя выданні цэнтральнай раённай бібліятэкі. Спіс крыніц таксама змяшчае пералік публікацый з газет і часопісаў на беларускай і рускай мовах з 1950 па 2021 год. Адбор матэрыяла завершаны ў маі 2021 года.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне змяшчае фотаздымкі з архіваў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, цэнтраль-най раённай бібліятэкі.
Паказальнік разлічаны на шырокае кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай роднага краю, імкнецца больш даведацца пра горад Кобрын.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика