«Айбаліты» сельскагаспадарчай тэхнікі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

«Айбаліты» сельскагаспадарчай тэхнікі

PDF Печать E-mail

«Айбаліты» сельскагаспадарчай тэхнікі : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 60-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын : цэнтральная раённая бібліятэка, 2021. – 48 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).

1

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада» выдадзена да 60-годдзя з часу заснавання Кобрынскай сельгастэхнікі (цяпер ААТ «Кобрынаграмаш») і дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём прадпрыемства.
Паказальнік прадстаўлены гісторыка-эканамічным нарысам і спісам крыніц. Выданне ўключае каля 200 крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1971 года. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Адбор літаратуры завершаны ў чэрвені 2021 года.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
У выданні выкарыстаны фотаздымкі розных гадоў з сайта ААТ «Кобрынаграмаш», а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, эканомікай.

Яндекс.Метрика