«Калі хочаш ведаць край – у цэнтр краязнаўства завітай
25.11.2021 09:45
У рамках раённага краязнаўчага месячніка бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць рэкламны відэаролік «Калі хочаш ведаць край – у цэнтр краязнаўства завітай».
Відэаролік знаёміць з краязнаўчым інфармацыйным цэнтрам бібліятэкі, галоўнай задачай якога з’яўляецца задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў з дапамогай краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў. Краязнаўчыя рэсурсы (друкаваныя і электронныя) сканцэнтраваны ў цэнтры і з’яўляюцца інфармацыйнай асновай навуковай, вытворчай, адукацыйнай дзейнасці, так ці інакш злучанай з краем; дазваляюць захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне багатую культурную спадчыну рэгіёна.