Літаратурная гасцёўня “Вянок санетаў”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Літаратурная гасцёўня “Вянок санетаў”

PDF Печать E-mail

Снежаньскае пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо”, які працуе пры Кобрынскай цэнтральнай раённай біблітэцы, яго члены прысвяцілі 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Да сабраўшыхся ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры бібліятэкі паэтаў далучыліся падключаныя праз інтэрнет калегі па літаратурным цэху з Кобрынскага раёна і Брэста.
Творцы дзяліліся сваімі вершамі, у тым ліку санетамі, напісанымі ў якасці дамашняга задання. А Надзея Момлік нават напісала вянок санетаў, ужо трэці ў яе творчай скарбонцы, за што атрымала прыз.
Кіраўнік клуба Наталля Кандрашук правяла віктарыну па жыццю і творчасці Максіма Багдановіча і ўзнагародзіла пераможцаў. Першае месца заняла Алена Котава.
Фінальным акордам праграмы стала прэзентацыя альманаха “Берасцейская скарбніца”, у якім надрукаваны нататка пра літаратурны клуб “ПаэтыКо” і творы пяці “паэтыкаўцаў”.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика