Першая «Школа міру» на Брэстчыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Першая «Школа міру» на Брэстчыне

PDF Печать E-mail

Першая «Школа міру» на Брэстчыне : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу першага згадвання аб школе ў в. Астромічы Кобрынскага раёна (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа») / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. - Кобрын, 2022. – 48 с. : фат. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).

1

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Першая “Школа міру” на Брэстчыне» працягвае цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне» і дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём Астроміцкай сярэдняй школы – школы, якая першай на Брэстчыне атрымала ганаровы статус «Школа міру».
Паказальнік мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Да вытокаў
II. У творчым саюзе: сучасны дзень школы
III. Школа міру – школа дабра
IV. У спадчыну – памяць: гісторыка-краязнаўчы музей школы
V. Школьны двор як крыніца натхнення
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 100 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1985 года. Артыкулы размешчаны па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў.
У выданні прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў з віртуальнага музея на сайце ўстановы адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа» (https://kobrinostrom.znaj.by).
Выказваем падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання настаўніку гісторыі ўстановы адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа», кіраўніку школьнага гісторыка-краязнаўчага музея «Спадчына» Таццяне Аляксееўне Тунчык.

Вложения:
Скачать этот файл (2022 Першая школа.pdf)2022 Першая школа.pdf2657 Kb
Яндекс.Метрика