Праваслаўе - падмурак беларускай нацыі
20.04.2022 16:23
У рамках 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях у інфармацыйна-сервісным цэнтры раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць выстава-экспазіцыя «Праваслаўе - падмурак беларускай нацыі» і маляўніча аформленая выстаўка-рэцэпт «Пасхальные фантазии», якая прымеркавана да свята Вялікадня.
Праваслаўная вера забяспечвае духоўнае развіццё, вызначае маральныя асновы народа. Прадстаўленыя на выстаўцы выданні адлюстроўваюць шлях Беларускай праваслаўнай царквы, гісторыю і лёс яе храмаў і святынь, жыццё вялікіх беларускіх падзвіжнікаў і святых. Экспануюцца кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, фотаматэрыялы, якія адлюстроўваюць рэлігійна-культавыя помнікі архітэктуры Кобрыншчыны; прадстаўлены краязнаўчыя выданні бібліятэкі, у прыватнасці буклеты серыі «Праваслаўныя святыні Кобрыншчыны» і інш. У дадатак да асноўнай экспазіцыі – выстаўка-рэцэпт «Пасхальные фантазии», якая прапануе шматлікія рэцэпты традыцыйных страў велікоднай трапезы і ідэі для іх упрыгожвання.