У сімвалах – гісторыя краіны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

У сімвалах – гісторыя краіны

PDF Печать E-mail

У рамках Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў цыкл мерапрыемстваў для моладзі горада.

Гістарычны круіз «Дзяржаўныя сімвалы - нацыянальны гонар», патрыятычны час «Сімвалы малой радзімы», бібліяграфічны агляд выстаўкі «У сімвалах - гісторыя краіны» з серыі «Святочныя даты нашай дзяржаўнасці» прайшлі для навучэнцаў Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання.
У ходзе мерапрыемстваў былі прадстаўлены слайд-прэзентацыі «Сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», «Геральдыка Кобрыншчыны». Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы, малой радзімы, даведаліся аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, праслухалі гімн, а таксама адказалі на пытанні экспрэс-віктарын.

1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика