Увасабленне густу і якасці
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Увасабленне густу і якасці

PDF Печать E-mail

Да 25-годдзя з часу заснавання ВУП «Брэсцкія традыцыі» (Кобрынскі мясакамбінат) бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Увасабленне густу і якасці» з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада».

Паказальнік дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём прадпрыемства. Мясакамбінат вядзе дзейнасць ужо 25 гадоў і трывала трымае сваю нішу сярод вытворцаў мясных прысмакаў. Гэта атрымоўваецца і дзякуючы арыгінальным распрацоўкам, і, вядома, высокай якасці прадукцыі.

Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік прадстаўлены гісторыка-эканамічным нарысам і спісам крыніц. Выданне мае наступную структуру:

   Ад складальніка

   Гісторыка-эканамічны нарыс:

На пачатку шляху

Круты пад'ём да поспеху

На любы густ: карысна, таму што натуральна

Якасць - на асаблівым кантролі

ВУП «Брэсцкія традыцыі»: аб'яднанне - шлях да поспеху

   Спіс крыніц

   Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.

Паказальнік уключае больш за 100 крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычных выданняў; часопісныя і газетныя артыкулы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1996 года. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Адбор літаратуры завершаны ў маі 2022 года.

У інфармацыйна-бібліяграфічным выданні выкарыстаны фотаздымкі розных гадоў з інтэрнэт-сайтаў, а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Залескай публічнай бібліятэкі. Смотреть

1

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика