Лірычнае прызнанне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Лірычнае прызнанне

PDF Печать E-mail

Пятроўская, Н. Лірычнае прызнанне / Ніна Пятроўская // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 8 ліпеня (№ 27). – С. 2.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала літаратурна-музычную гасціную «Я люблю Беларусь» у парку імя А. В. Суворава.


Лірычнае прызнанне

«Я люблю Беларусь» — так называлася лі- таратурна-музычная гасціная, якую ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь арганізавалі кобрынцы ў парку імя А. В. Суворава.
Амаль чатыры гадзіны на пляцоўцы ля бюста легендарнага палкаводца гучалі вершы і песні. Вяла праграму член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які працуе пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, Наталля Кандрашук. Члены клуба прэзентавалі наведвальнікам парка свае новыя кнігі, выдадзеныя за апошнія два гады. Для Марыны Міхалюк, напрыклад, гэта быў дэбютны зборнік вершаў «Под парусом души». Алена Котава пазнаёміла прысутных са сваёй другой кніжкай — «Нежное соцветие», да ўдзелу ў стварэнні якой далучыліся абедзве яе дачкі — Юля і Каця. А вось член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Надзея Момлік прапанавала гасцям ажно чатыры выданні — два паэтычных зборнікі і дзве кнігі для дзяцей, усе яны пабачылі свет у першай палове бягучага года. Да «паэтыкаўцаў» далучылася яшчэ адна кобрынская аўтарка — Зінаіда Навасад, якая прадставіла свой другі вершаваны зборнік «Цябе да сэрца прытуліла». Фінальным акордам мерапрыемства стала прэзентацыя другога выпуску літаратурнага альманаха «Лірычны настрой», у якім размясціліся творы чатырнаццаці членаў клуба «ПаэтыКо». Дарэчы, усе прадстаўленыя выданні можна было набыць на выстаўцы-продажы побач.
Прыгожым музычным аздабленнем гасцінай стала выступленне кобрынскіх бардаў Юрыя Харэвіча, Мікалая Крывагуза і Галіны Кузіч, якія акрамя уласных песень выконвалі і музычныя творы на словы мясцовых паэтаў. А Галіна Кузіч нават зрабіла цікавы сюрпрыз для Марыны Міхалюк: у выкананні барда адбылася прэм’ера песні пра Беларусь на словь паэтэсы «Лепшая красуня на зямлі».

Ніна ПЯТРОЎСКАЯ

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика