У адзінстве народа – сіла дзяржавы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

У адзінстве народа – сіла дзяржавы

PDF Печать E-mail

У рамках Года гістарычнай памяці і маладзёжнага патрыятычнага праекта “Беларусі роднай славутыя крокі” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў гістарычны калейдаскоп “У адзінстве народа – сіла дзяржавы”, прамеркаваны да дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства.

Гасцямі сталі навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і вучні старэйшых класаў СШ №8 г. Кобрына.
Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі аб з'яўленні свята Дзень народнага адзінства, аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці, доблесці і мужнасці, гераізме і згуртаванасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Закранулі тэму Міжнароднага дня міру.
Навучэнцы ўпэўнена адказвалі на пытанні віктарыны “Мая краіна”.
Мерапрыемства суправаджалася паказам відэапрэзентацыі “Зямля мая, нябёсаў родных сінь…”, музычнымі нумарамі “Родина” і “Сердце земли моей” у выкананні Наталлі Раманюк.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика