Мелодыя роднага слова
23.09.2022 16:28
У рамках Года гістарычнай памяці і маладзёжнага патрыятычнага праекта «Беларусі роднай славутыя крокі» ў цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзены цыкл мерапрыемстваў «Мелодыя роднага слова» літаратурна-паэтычнай групы «Рытм», прымеркаванае да Тыдня беларускай мовы.
Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі вучні старэйшых класаў СШ № 6 г. Кобрына, навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
На працягу Тыдня беларускай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» вучні пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, а таксама праглядзелі відэаматэрыял «Таямніцы беларускіх слоў». Вядучыя паведамілі аб жыцці выдатных асветнікаў Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло пераўвасабленне ў вобраз вядучых. Вучні чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў Я. Коласа, В. Жуковіча, А. Бачылы, М. Трафімчука, З. Дудзюк. Адказваючы на пытанні віктарыны-гульні «Мовы пяшчотнай сузор’е», навучэнцы змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю.
HEADER