Вядучы славіст краіны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Вядучы славіст краіны

PDF Печать E-mail

Вядучы славіст краіны : біябібліяграфічны паказальнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2022. - 56 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

1


Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Чароты, нашага знакамітага земляка, ураджэнца в. Лышчыкі Кобрынскага раёна. Выдатны літаратуразнавец, вядомы крытык і перакладчык, вядучы ў рэспубліцы і па-за яе межамі вучоны-славіст, таленавіты выкладчык, вопытны лектар і педагог, ён займае адметнае месца ў беларускай культуры і літаратуры.
Выданне змяшчае біяграфічны нарыс і спіс крыніц, які ўключае асноўныя працы вучонага, літаратуру аб яго жыцці і дзейнасці.
Паказальнік мае наступную структуру:
Ад складальніка
Творчы партрэт: кароткая даведка
Біяграфічны нарыс
Малая радзіма – вёска Лышчыкі
Дзяцінства і юнацтва
Alma Mater – любоў на ўсё жыццё
«Мае захапленні - гэта мая праца, мая праца - гэта мае захапленні…»
Навуковая і перакладчыцкая дзейнасць
Грамадская асветніцкая дзейнасць
Дзейнасць у духоўнай сферы
Служэнне слову і служэнне словам
Бібліяграфічныя матэрыялы
Працы: творы, пераклады, публікацыі
Аб жыцці і дзейнасці
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Адрасаваны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі вядомых землякоў, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

Яндекс.Метрика