Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст
21.10.2022 14:24
У рамках праекта “Книга в кадре” цэнтральная бібліятэка сумесна з аддзелам кінаабслугоўвання “Кинотеатр "Радуга” правяла гістарычны вечар “Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст”, прысвечаны 505-годдзю беларускага кнігадрукавання.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні старэйшых класаў СШ №1 і №2 г. Кобрына.
Супрацоўнікі бібліятэкі разам з прысутнымі прагарталі старонкі біяграфіі Францыска Скарыны, пазнаёмілі з сусветнай гісторыяй кнігадрукавання і гісторыяй беларускай кнігі. У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у гістарычнай віктарыне “Наш Скарына”. Самыя актыўныя атрымалі прызы.
Мерапрыемства завяршылася праглядам фільма “Першадрукар”.
Добавить комментарий