Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў» з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне», прысвечанае 55-гадоваму юбілею дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства».

Выданне дае магчымасць азнаёміцца з вехамі гісторыі і вопытам работы дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства», дасягненнямі цэнтра па асноўных напрамках дзейнасці.

За 55 гадоў існавання Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства прайшоў шлях ад невялікай станцыі юных натуралістаў да сучаснай установы дадатковай адукацыі, якая адыгрывае важную ролю ў экалагічным выхаванні моладзі.

Выданне мае наступную структуру:

Ад складальніка

I.Гісторыя станаўлення

•Кобрынская станцыя юных натуралістаў: пачатак юннатаўскага руху на Кобрыншчыне

•Дом юных натуралістаў: тут вучаць адчуваць прыроду

II. Сучаснае

•Раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва - цэнтр экавыхавання

•Рукатворная прыгажосць

•Новыя праекты – новыя поспехі

•Ад пазашкольных заняткаў да будучай прафесіі

•Цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства – шмат-профільная пляцоўка для заняткаў дзяцей і падлеткаў

Спіс крыніц

Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.

Паказальнік прадстаўляе больш за 150 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1994 года. Смотреть

1

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика