Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў
Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 55-годдзя з часу заснавання дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2022. – 60 с. : фат. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Ад юннатаў да эколагаў і краязнаўцаў» з серыі «Адукацыя на Кобрын-шчыне» дае магчымасць азнаёміцца з вехамі гісторыі і вопытам работы дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства», дасягненнямі ўстановы па асноўных напрамках дзейнасці.
За 55 гадоў існавання Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства прайшоў шлях ад невялікай станцыі юных натуралістаў да сучаснай установы дадатковай адукацыі, якая адыгрывае важную ролю ў экалагічным выхаванні моладзі.
Выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка
I.Гісторыя станаўлення
•Кобрынская станцыя юных натуралістаў: пачатак юннатаўскага руху на Кобрыншчыне
•Дом юных натуралістаў: тут вучаць адчуваць прыроду
II. Сучаснае
•Раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва - цэнтр экавыхавання
•Рукатворная прыгажосць
•Новыя праекты – новыя поспехі
•Ад пазашкольных заняткаў да будучай прафесіі
•Цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства – шмат-профільная пляцоўка для заняткаў дзяцей і падлеткаў
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Паказальнік прадстаўляе больш за 150 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1994 года.