А на зямлі яго не згасне свет
27.10.2022 15:41
Вечарына-партрэт “А на зямлі яго не згасне свет”, прысвечаная народнаму паэту Беларусі Янку Купале, прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа пазнаёміліся з шляхам жыцця і творчасці Янкі Купалы. Госці мерапрыемства прынялі ўдзел у паэтычным флэшмобе “Чытаем Купалу разам!”. Паэтычныя радкі дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.
Напрыканцы сустрэчы прайшла віктарына “Янка Купала. Жыццё і творчасць”. Падлеткі пазнаёміліся з выставай “Мне сняцца сны аб Беларусі”.
Добавить комментарий