Крыніца натхнення: Я. Купала і Я. Колас
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Крыніца натхнення: Я. Купала і Я. Колас

PDF Печать E-mail

З нагоды 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам кінаабслугоўвання “Кинотеатр "Радуга” правялі літаратурную гадзіну «Крыніца натхнення: Я. Купала і Я. Колас». Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта «Книга в кадре».

Бібліятэкары “правялі” вучняў па жыццёвых і творчых сцежках пісьменнікаў, нагадалі цікавыя звесткі з паўсядзённага жыцця песняроў. З уздымам прагучалі вершы «Мужык», «Белаю чаромхавай завеяй», «Наш родны край» і іншыя. Удзельнікі мерапрыемства пачулі нямала выказванняў пра творчасць знакамітых беларускіх песняроў, шчырых слоў удзячнасці за іх талент і працу.

Завяршылася сустрэча праглядам фільма «Классики и шахматы».

8 8 8 8 8 8 8 8

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика