Курачук, С. Пад знакам дабрыні / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. – № 5 (люты). – С. 7 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Пад знакам дабрыні / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. – № 5 (люты). – С. 7 : фат.

Добрым пачаткам года ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы стала адкрыццё кніжна-ілюстраванай выставы «Праз кнігу - да міру і стварэння».


Пад знакам дабрыні

Мір і стварэнне - гэта паняцці, вельмі важныя і актуальныя ва ўсе часы і для ўсіх народаў. Сёлета многія праекты, мерапрыемствы, Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі будуць звязаны менавіта з гэтай тэмай.
Добрым пачаткам года ў бібліятэцы стала адкрыццё кніжна-ілюстраванай выставы «Праз кнігу - да міру і стварэння». Экспазіцыя складаецца з трох тэматычных раздзелаў: «Пад знакам міру, гуманізму, дабрыні», «Аб вайне ў імя жыцця і міру», «Вызначыліся працай». На выставе экспануецца больш за 50 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і беларускай мовах. Шырока прадстаўлены краязнаўчы матэрыял, фактаграфічныя звесткі.
У першым раздзеле ўвазе наведвальнікаў прапанаваны кнігі, дакументальныя выданні, якія расказваюць аб дасягненнях нашай краіны, міралюбнасці і талерантнасці беларускага народа. Асобная паліца прысвечана юным міратворцам Кобрыншчыны – школам міру, якія на Кобрыншчыне прадстаўлены Астроміцкай і Кіселявецкай сярэднімі школамі. Кнігі змяшчаюць інфармацыю і яркія, маляўнічыя фатаграфіі, што раскрываюць прыгажосць прыроды Беларусі і яе культурныя дасягненні; прыказкі аб міры; малюнкі і шмат іншага.
Калі першы раздзел выстаўкі аб важнасці міру, то другі – аб трагічнасці войн, неабходнасці памятаць гісторыю. Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту для вучняў старэйшых класаў СШ № 1 г. Кобрына правялі гадзіну гісторыі «Трагедия, которая не должна повториться», дзе ішла размова аб знішчэнні яўрэяў у лагерах смерці Сабібор, Трэблінка, Хелмна, у Бабіным Яры і Мінскім гета; дэманстравалася відэапрэзентацыя «Халакост – трагедыя пакаленняў». Пра страшэнную бяду ў беларускай Хатыні расказвае шэраг кніг, прадстаўленых на выставе. Раздзел прапануе і іншыя каштоўныя для захавання народнай памяці выданні.
Аб працавітасці беларускага народа, стваральнай працы на карысць краіны, знакамітых земляках, узнагароджаных працоўнымі ордэнамі і медалямі, аб дасягненнях людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы, расказваюць выданні, прадстаўленныя ў гэтым тэматычным раздзеле. Выкарыстаны матэрыялы асветніцкага біябібліяграфічнага праекта цэнтральнай бібліятэкі «Славутыя імёны маёй малой радзімы», краязнаўчыя выданні бібліятэкі. Адзначым, што выстава будзе абнаўляцца і дапаўняцца на працягу года.

Святлана Курачук

 

Яндекс.Метрика