Пірожык, С. Ад літаратурных радкоў – да сэрца чытачоў / Святлана Пірожык // Кобрынскі веснік. – 2023. – 25 лютага (№ 15). – С. 4.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

 

Пірожык, С. Ад літаратурных радкоў – да сэрца чытачоў / Святлана Пірожык // Кобрынскі веснік. – 2023. – 25 лютага (№ 15). – С. 4. 

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Ад літаратурных радкоў - да сэрцаў чытачоў».

 

 

Ад літаратурных радкоў – да сэрца чытачоў

Наша родная мова прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. Але зараз беларускую мову ўсё радзей чуеш на вуліцах...

Каб прывіць чытачам цікавасць і любоў да яе, у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Ад літаратурных радкоў - да сэрцаў чытачоў», якая складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле «Сузор’е юбілейных кніг» змешчаны юбілейныя кнігі, якія сёлета адзначаюць знакавыя даты са дня свайго існавання. Самым старым дыданнем з’яўляецца «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Паэма напісана 495 гадоў таму. Для наведвальнікаў прадстаўлены літаратурныя творы «Хам» Элізы Ажэшкі (135 гадоў), «Жалейка» Янкі Купалы (115 гадоў), «Дрыгва» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (105 гадоў), «Новая зямля» Якуба Коласа (100 гадоў) і іншыя.

Другі раздзел выставы «Эталоны мастацкага слова» знаёміць з жыццём і творчасцю пісьменнікаў, якія ўзнагароджаны нацыянальнай літаратурнай прэміяй. Кніга літаратуразнаўцы Дзяніса Марціновіча «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменніка. Прадстаўлены творы лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка: «Росная трава» Уладзіміра Лебедзева, «Яблычны спас» Анатолія Галушкі, «Анёл над Брэстам: вянок санетаў» Георгія Тамашэвіча, «Пушчанскія дзівы» Анатолія і Васіля Дэбіш, «Разламашкі майстра Люфта» Кацярыны Мядзведзевай.

«Новыя аўтары і новыя кнігі» - так завецца трэці раздзел выставы. Прадстаўленыя ў ім матэрыялы пазнаёмяць чытача з новымі, малазнаёмымі, арыгінальнымі і цікавымі творамі, такімі, як «А на беразе тым...» Яўгена Хвалея, «Вершнікі на дарозе» Маргарыты Латышкевіч, «Вандроўнае шчасце» Кастуся Кірыенкі, «Нязваныя госці» Аляксея Якімовіча, «Праўда жыве пасярэдзіне» Уладзіміра Гніламедава.

Цэнтральная раённая бібліятэка запрашае наведаць выставу, выбраць кнігу на роднай мове па душы.

 

Святлана ПІРОЖЫК,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика