Нельга забыць – у імя мірнай будучыні
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Нельга забыць – у імя мірнай будучыні

PDF Печать E-mail

У памяць аб ахвярах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаванай да 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі, у гісторыка-краязнаўчым цэнтры раённай бібліятэкі арганізавана выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні».
Набліжаецца трагічная дата… 80 гадоў таму – 22 сакавіка 1943 года – вёска Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці была спалена разам з жыхарамі, знікла з геаграфічнай карты Беларусі. І стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны, увасабленнем усіх вогненных вёсак, незлічоных ахвяр-пагарэльцаў. У журботным спісе спаленых вёсак, падобна Хатыні, ёсць і вёскі Кобрынскага раёна: Арол, Барысаўка, Боркі, Каменка, Лука, Навасёлкі, Рэчыца, Чаравачыцы.
Прадстаўляюць выставу два разделы. Першы раздзел «Хатынь: вёска, якой няма і якая будзе існаваць вечна» - аб трагічным лёсе Хатыні, і другі - «Агнём вайны адзначаны: Вогненныя вёскі Кобрыншчыны». Шырока даецца фактаграфічны матэрыял: лічбы і факты пра спаленыя населеныя пункты Кобрыншчыны, Брэстчыны (Трагедыя ў датах), прадстаўлены карты, творчыя работы вучняў школ Кобрыншчыны, кнігі, артыкулы з газет і часопісаў. Адметнасцю выстаўкі з’яўляюцца краязнаўчыя матэрыялы, падрыхтаваныя бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі. Сярод іх: інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Хатыні вогненныя сёстры. Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне»; дыск пад аднайменнай назвай, у якім знайшлі адлюстраванне алічбаваныя выданні з базы дадзеных (каля 100 крыніц); маршрут краязнаўчай экспедыцыі «Трагічныя старонкі гісторыі краю. Агнём вайны адзначаны», праведзены супрацоўнікамі бібліятэкі; фотарэпартаж «Вялікі спіс крывавы», прадстаўлены ў выглядзе набору паштовак з інфармацыяй аб вёсках Кобрынскага раёна, якія спасціг трагічны лёс Хатыні, а таксама папка-дасье «Вогненныя вёскі Кобрыншчыны».
Асноўная мэта выставы – нагадаць усім аб чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі, і падкрэсліць каштоўнасць захавання міру.

3 3

 

 

Яндекс.Метрика