Курачук, С. Нельга зразумець, нельга апраўдаць / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. – № 12 (сакавік). – С. 7 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Нельга зразумець, нельга апраўдаць / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. – № 12 (сакавік). – С. 7 : фат.

У гісторыка-краязнаўчым цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі зладжана выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні», прымеркаваная да 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі.

 

 

 

Нельга зразумець, нельга апраўдаць

 

У памяць аб ахвярах спаленых вёсак пад час Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыка-краязнаўчым цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі зладжана выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні», прымеркаваная да 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі.

80 гадоў таму – 22 сакавіка 1943 года – вёска Хатынь, што ў Лагойскім раёне, была спалена разам з жыхарамі, знікла з геаграфічнай карты Беларусі. І стала сімвалам вечнай памяці і смутку, трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У спісе «вогненных вёсак» ёсць і паселішчы Кобрынскага раёна. Цяпер на карце Кобрыншчыны вы не знойдзеце вёску з прыгожай назвай Арол. Яна знікла, калі была спалена разам з жыхарамі. Толькі помнік-абеліск на беразе ракі сведчыць пра тое, што некалі на яго месцы былі расстраляны і спалены людзі. Аднавіць вёску не ўдалося.

Крывавым заравам полымя ўвайшоў у гісторыю Кобрыншчыны верасень 1942 года. У попел былі ператвораны вёскі Каменка, Рэчыца, Барысаўка, жыхары якіх сталі ахвярамі знішчальнай фашысцкай аперацыі «Трохкутнік». Самыя вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты панесла Барысаўка, у якой загінула 206 чалавек, спалена 225 двароў. На месцы расстрэлу людзей у вёсцы пастаўлены помнік - скульптура маці ў жалобе, а на магільных плітах высечаны імёны тых, хто загінуў ад зброі карнікаў.

Помнікі ахвярам фашызму, мемарыяльныя комплексы памяці ўстаноўлены ў вёсках Боркі, Лука, Навасёлкі, Чаравачыцы. Смерць і агонь уварваліся ў гэтыя вёскі ў 1943 годзе: уратаваліся нямногія, загінулі цэлыя сем’і з дзецьмі, спалены забудовы.

Бібліятэчную выставу «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні» складаюць два разделы: «Хатынь - вёска, якой няма і якая будзе існаваць вечна» і «Агнём вайны адзначаны: вогненныя вёскі Кобрыншчыны». Тут шырока даецца фактаграфічны матэрыял: лічбы і факты пра спаленыя паселішчы Кобрыншчыны, Брэстчыны ў цэлым, карты, фотаздымкі. На выставе можна ўбачыць і творчыя работы вучняў школ Кобрынскага раёна пад агульнай назвай «Трагедия сожжённых деревень Кобринщины».

Адметнасцю выставы з’яўляюцца краязнаўчыя матэрыялы, падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі. Сярод іх: інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Хатыні вогненныя сёстры. Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне»; дыск пад аднайменнай назвай, у якім знайшлі адлюстраванне алічбаваныя выданні з базы дадзеных (каля 100 крыніц); маршрут краязнаўчай экспедыцыі «Трагічныя старонкі гісторыі краю. Агнём вайны адзначаны», праведзены супрацоўнікамі бібліятэкі; фотарэпартаж «Вялікі спіс крывавы», прадстаўлены ў выглядзе набору паштовак з інфармацыяй аб вёсках Кобрынскага раёна, якіх напаткаў лёс Хатыні, а таксама папка-дасье «Вогненныя вёскі Кобрыншчыны».

Асноўная ідэя выставы – нагадаць аб чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі, і падкрэсліць каштоўнасць міру.

 

Святлана Курачук

 

Яндекс.Метрика