Дземідовіч, Т. Юбілейная «Берасцейская скарбніца»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дземідовіч, Т. Юбілейная «Берасцейская скарбніца»

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Юбілейная «Берасцейская скарбніца» / Таццяна Дземідовіч // Заря. - 2023. – 12 августа (№ 63). – С. 16.

Своеасаблівым вынікам гадавой творчай працы сталі публікацыі ў пятым, юбілейным, нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» членаў клуба «ПоэтиКо» на чале з кіраўніком Наталляй Кандрашук А. Котавай, М. Міхалюк, Н. Момлік, З. Навасад.


Юбілейная «Берасцейская скарбніца»


У пятым, юбілейным, нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» змешчаны вершы і проза пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, гасцей і ўдзельнікаў літаратурных клубаў Брэстчыны.
Асноўная тэма выпуска - падвядзенне творчых вынікаў Года гістарычнай памяці. Адным з запамінальных мерапрыемстваў стаў першы фестываль «Берасцейскае шматгалоссе». Падчас паездкі 27 кастрычніка 2022 года пісьменніцкая дэлегацыя наведала гісторыка-літаратурныя мясціны, азнаёмілася з краязнаўчым музеем у Малых Сяхновічах і мемарыяльным комплексам «Драмлёва», што ў Жабінкаўскім раёне.
Памяці «вогненных вёсак» быў прысвечаны і абласны літаратурны конкурс «Слёзы сясцёр Хатыні». У «Берасцейскую скарбніцу» ўвайшлі творы пераможцаў творчых спаборніцтваў - Мікалая Антаноўскага, Расціслава Бензерука, Надзеі Парчук, Марыі Філіпавай, Ірыны Саломкі, Надзеі Момлік.
У рубрыцы «Конкурсы» змешчаны пародыі ўладальніцы Гран-пры гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел-21» Зінаіды Дудзюк. А дзіцячая старонка прадстаўлена арыгінальнымі творамі юнай казачніцы з Пінска Ганны Клімовіч і гаспадыні літаратурна-творчай майстэрні «Літаратурная альтанка» Вольгі Сандрыкавай.
На гэты раз ганаровымі гасцямі выдання сталі члены Краснаярскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі. Тысячы кіламетраў не аказаліся перашкодай і для таго, каб кіраўнікам творчых суполак сустрэцца асабіста. У офісе Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі пабываў старшыня Краснаярскай пісьменніцкай арганізацыі Сяргей Кузічкін. Ён урачыста перадаў альманах «Новый Енисейсикй литератор», у які ўвайшлі творы берасцейскіх пісьменнікаў, а таксама падрабязны рэпартаж з арганізаванага раней тэлемоста Брэст - Краснаярск.
У сваю чаргу ў рубрыцы «Масты сяброўства» брэсцкага альманаха надрукаваны празаічныя творы і паэзія 13 пісьменнікаў Краснаярскага краю, а таксама падрабязны аповед пра гісторыю літаратурнага жыцця краснаярцаў.
Празаічная рубрыка «Іскры з-пад капытоў Пегаса» змяшчае фантастычныя апавяданні складальніка альманаха Сяргея Белаяра, філасофскія мініяцюры Ірыны Фаміной, творы самага старэйшага празаіка Брэста Ірэны Нямчонак, павучальныя і рамантычныя гісторыі пра падлеткаў Валянціны Пігас з Кобрына і аўтара гэтых радкоў, а таксама развагі пра дзіцячае мысленне Святланы Сцепанчук з Івацэвічаў.
«Жамчужныя россыпы» паэтычнай рубрыкі знаёмяць з творчасцю 26 паэтаў, а адкрывае яе паэтка з Гомельшчыны Ганна Атрошчанка. Літаратурную Століншчыну прадставілі Галіна Бабарыка і Васіль Казачок, новымі творамі парадавалі івацэвіцкія аўтары Святлана Сцепанчук, Віктар Рэчыц, Аляксандр Хоміч, пісьменнікі з Пінска Валерый Грышкавец, Жанна Завацкая, Тамара Лазнюха.
Своеасаблівым вынікам гадавой творчай працы сталі публікацыі членаў клуба «ПоэтнКо» на чале з кіраўніком Наталляй Кандрашук Алёны Котавай, Марыны Міхалюк, Надзеі Момлік, Зінаіды Навасад.


Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага
абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Яндекс.Метрика