Беларускія асветнікі –першадрукары
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Беларускія асветнікі –першадрукары

PDF Печать E-mail

У рамках Тыдня беларускага пісьменства у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў прайшла літаратурна-гістарычная гадзіна «Беларускія асветнікі –першадрукары».

У пачатку мерапрыемства вядучыя паведамілі прысутным, што Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адзначаецца як даніна глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам, расказалі пра традыцыі светкавання гэтага дня.
Удзельнікам была прапанавана відэапрэзентацыя «Знакавыя постаці Беларусі», падчас прагляду якой госці дакрануліся да далёкіх старонак гісторыі беларускага кнігадрукавання, да жыцця і дзейнасці асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф. Скарыны, хрысціянскай падзвіжніцы Е. Полацкай, багаслова, царкоўнага пісьменніка К. Тураўскага, беларускага паэта і драматурга С. Полацкага і іншых, даведаліся пра асаблівасці афармлення старажытных кніг.
Прыемным дадаткам да мерапрыемства стала музычнае суправаджэнне ад вакальнай групы «Фантазия» цэнтральнай раённай бібліятэкі.

1 1 1 1 1 1

HEADER 

+1 #1
Наиаша 07 Сентября 2023
Спасибо библиотекарям за интересную информацию!
#2
Молчан Сергей 12 Сентября 2023
Цитирую Наиаша:
Спасибо библиотекарям за интересную информацию!

Спасибо за отзыв, всегда рады видеть вас на наших мероприятиях!
Яндекс.Метрика