Малая радзіма вялікіх людзей
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Малая радзіма вялікіх людзей

PDF Печать E-mail

Малая радзіма вялікіх людзей : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 460-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Мацы Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2023. – 45 с. : іл. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).

1

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Малая радзіма вялікіх людзей» - чарговае выданне з серыі «Па вёсках нашага краю».
Гісторыя в. Мацы пачалася яшчэ ў XVI ст., а першае згадванне пра яе адносіцца да 1563 г., калі вёска ўваходзіла ў склад ВКЛ. Але ў гісторыю яна ўвайшла зусім не па свайму гістарычнаму ўзросту. Вёска знамянальная тым, што дала свету шмат цікавых, адораных, таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах чалавечай дзейнасці. І ўсе яны сваёй працай, талентам праславілі родны край, сваю малую радзіму.
Выданне змяшчае інфармацыю пра вёску, расказвае аб падзеях далёкага мінулага і сучаснасці, вядомых земляках, якія праславілі сваю малую радзіму. Удакладняюць інфармацыю фотаздымкі з асабістых архіваў землякоў, архіва Стрыгаўскай публічнай бібліятэкі, фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Шырока прадстаўлена бібліяграфія.
Прымеркаваны да Года міру і стварэння, інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малая радзіма вялікіх людзей» закліканы абудзіць пачуццё дачынення да гісторыі і сённяшняга дня сваёй малой радзімы, накіраваны на ўслаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў Кобрыншчыны як асновы патрыятычнага выхавання грамадзян. Выданне прызначана шырокаму колу карыстальнікаў.

 

 

Вложения:
Скачать этот файл (2023 Малая радзіма.pdf)2023 Малая радзіма.pdf4717 Kb
Яндекс.Метрика