Паўнатэкставы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Паўнатэкставы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны паўнатэкставы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Фабрыка цацак СТАА “ВП ПАЛЕССЕ”».

Краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Фабрыка цацак СТАА “ВП ПАЛЕССЕ”» знаёміць з адным з буйнейшых вытворцаў пласмасавых дзіцячых цацак - сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ВП ПАЛЕССЕ» г. Кобрына. Гісторыя прадпрыемства пачынае свой адлік з 1998 года, калі на арандаванай пляцоўцы ў 200 квадратных метраў калектыў з дзесяці чалавек на адзіным ручным выдуўным станку выдаў першую прадукцыю - пірамідкі. На сучасным этапе СТАА «ВП Палессе» ў сваім сегменце рынку з’яўляецца адным з лепшых у Еўропе і дазваляе выпускаць самы шырокі асартымент цацак і гаспадарча-бытавых тавараў.
Інфармацыйны рэсурс складаецца з шасці блокаў, сярод якіх:
•Гісторыка-эканамічны нарыс (прадстаўлены на беларускай і рускай мовах);
•Артыкулы з кніг;
•Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 2005 года);
•Бібліяграфічнае выданне - інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Вытворцы дзіцячай радасці» з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада» (да 25-годдзя з часу заснавання СТАА «ВП Палессе»);
•Электронныя рэсурсы;
•Фотагалерэя.

Гл. на сайце
Краязнаўства – Паўнатэкставыя інфармацыйныя рэсурсы

1

Яндекс.Метрика