Свята да нас прыходзіць
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Свята да нас прыходзіць

PDF Печать E-mail

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ўвазе гледачоў прапанавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Свята да нас прыходзіць».

Пад гэтай назвай насамрэч аб’ядналіся два святы: Новы год і Раство Хрыстова. Перад прысутнымі з тэматычнымі вершамі выступілі члены клуба «ПаэтыКо» на чале з сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Кандрашук. Кіраўнік клуба, а таксама Марына Міхалюк і Надзея Момлік самі чытале свае вершы, а творы Зінаіды Навасад і Валянціны Саўчук прагучалі з вуснаў іх унукаў – Кацярыны і Данііла адпаведна. Аздобілі мерапрыемства песні ў выкананні сям’і Ляшчынскіх.
Пасля заканчэння госці не спяшаліся разыходзіцца: іх увагу прыцягнулі выставы, прычым не толькі кніжная. Як высветлілася, выступоўцы – творчыя людзі не толькі ў літаратурным ці музычным плане, але і ў рукадзельным.
Наталля Ніжнік
Фота Алега Міхалюка

2 2 2 2 2 2 2 2

Яндекс.Метрика