Ніжнік, Н. Свята да нас прыходзіць / Наталля Ніжнік ; фота: Алег Міхалюк // Кобрынскі веснік . – 2024. - 20 студзеня (№ 3). – С. 19 : фот.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Ніжнік, Н. Свята да нас прыходзіць / Наталля Ніжнік ; фота: Алег Міхалюк // Кобрынскі веснік . – 2024. - 20 студзеня (№ 3). – С. 19 : фот.

PDF Печать E-mail

Ніжнік, Н. Свята да нас прыходзіць / Наталля Ніжнік ; фота: Алег Міхалюк // Кобрынскі веснік. – 2024. - 20 студзеня (№ 3). – С. 19 : фот.

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ўвазе гледачоў прапанавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Свята да нас прыходзіць».

 

 

Свята да нас прыходзіць

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ўвазе гледачоў прапанавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Свята да нас прыходзіць». Пад гэтай назвай аб’ядналіся два святы: Новы год і Раство Хрыстова.

Перад прысугнымі з тэматычнымі вершамі выступілі члены клуба «ПаэтыКо» на чале з сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Кандрашук. Кіраўнік клуба, а таксама Марына Міхалюк і Надзея Момлік чыталі свае вершы, а творы Зінаіды Навасад і Валянціны Саўчук прагучалі з вуснаў іх унукаў - Кацярыны і Данііла адпаведна. Аздобілі мерапрыемства песні ў выкананні сям’і Ляшчынскіх.

Пасля заканчэння госці не спяшадіся разыходзіцца: іх увагу прыцягнулі выставы, прычым не толькі кніжная. Як высветлілася, выступоўцы - творчыя людзі не толькі ў літаратурным ці музычным плане, але і ў рукадзельным. Напрыклад, Марына Міхалюк выпякае і размалёў-
вае мядовыя пернікі, вырабляе ўпрыгожванні для дзяўчынак, а Нэлі Ляшчынская робіць араматызаваныя свечкі і варыць садёную карамель.

Свае ўражанні ад імпрэзы некаторыя іледачы не толькі пакінулі ў «Кнізе водгукаў» літаратурнага клуба, але і прасілі
запрашаць іх яшчэ на мерапрыемствы з удзелам «паэтыкаўцаў».

 

Наталля НІЖНІК.

ФОТА: АЛЕГ МІХАЛЮК

 

 

 

Ніжнік, Н. Свята да нас прыходзіць / Наталля Ніжнік ; фота: Алег Міхалюк // Кобрынскі веснік. – 2024. - 20 студзеня (№ 3). – С. 19 : фот.

Яндекс.Метрика